Перейти к основному содержанию
Жыве АСМ!
АСМ (першапачаткова - Арганізацыя Супроць Мацюкоў, пазьней яшчэ й Альтэрнатыўны Саюз Моладзі) - адносна маладое згуртаваньне моладзі, якая любіць Бога, Радзіму й чалавека. Мэта АСМ - зрабіць Беларусь чысьцей ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Адкіньма старое эпохі знамёны! Абвешчаны бо ўжо наш новы штандар: За Бога, Айчыны за імя сьвятое Мы мужна сябе прынясем пад алтар! Наш пастыр - Хрыстос, наш настаўнік - сумленьне, Братэрства у духу - надзейны наш дом! Пасеем ўсе разам мы цноты насеньне Ды альтэрнатыву сусьвету дамо! Тады бруднай лаянкі брыдкія словы, - Абраза агідная для мацярок, - Хай прэч уцякуць ад вялікае мовы, Хай зьнікнуць дашчэнту ў нязьведаны змрок! Шчэ ўбачыць краіна ўсю моц згуртаваньня, Шчэ ўбачыць жывы нескароны наш дух! Раскрыйма жа сэрцы ды сілай яднаньня Зьнічтожма навекі варожы ланцуг! Над сквапнасьцю й пыхай на крылах любові Мы цноту, сяброўства, братэрства ўзьнясем! Сьпявайма, браты, разам з намі бо Провід, Ўсклікайма: няхай жа жыве АСМ!
Так, у беларускай мове лаянкi не было нikoлi. Цудоўны верш, Каралiна. Дзякуй Вам.Згодная з Вамi.
Дзякую, Сьвятлана! З павагай