Перейти к основному содержанию
Не сумуй без мяне
Не сумуй без мяне. Я сама па сабе сумую. Не пільнуй на зямлі, бо… Ахоўнік – злы лёс – не дазволіць гуляць па людскому светламу полю сярод белых, знаёмых з дзяцінства, чуллівых бяроз; зацягнуўшы аднойчы ў высокі пазажыццёвы лес, у маўклівы гушчар, дзе няма анікога жывога. У адзіноце, бы ў моры бяскрайнім, штодзённа плыву на зялёным дубовым, ветрам сарваным, лістку да ляснога цара (я не ведаю, Д’ябла ці Бога?) з адзіным таемным жаданнем, у сэрцы – з трывогай. За шчасцем зямным яму аднаму… Па бяскрайняй прасторы… я плыву. Я плыву па начах. Па шаўковых прасцінах я прыходжу ў снах да цябе, у такі родны пакой. Стол пісьмовы… люстэрка… дзе вынайсці сілы на наступны, апошні заплыў? Любы мой!.. Спіш салодка, душы маёй свет. І спакой поўніць паветра жыццёваю сілай. Назаўсёды твая. Ты… пакуль яшчэ мой. Толькі б даплысці… толькі даплысці… на хісткім лістку з перарванаю жылай. Не сумуй без мяне. Не сумуй. Не…
Назаўсёды твая. Ты… пакуль яшчэ мой. Толькі б даплысці… толькі даплысці… на хісткім лістку з перарванаю жылай. Не сумуй без мяне. Не сумуй. Не…