Перейти к основному содержанию
Уставай, чалавеча!
Уставай, чалавеча, чаго ты чакаеш? Нашто гэтак марна хвіліны губляеш? Хіба ты ня чуеш, як гучна і прагна Цябе кліча вязень пякульнае багны? Хіба ты ня бачыш сьмяротную роспач, Што поўніць шчасьлівы некалі вочы? Ці не адчуваеш ты дух паламаны, Які безнадзейна зьнявечылі раны? Ратуй жа яго, намагайся няспынна! Ратуй яго прагна, і словам, і чынам. Забудзься на ўласныя боль і сумненьні, Нясі паратунак таму, хто ў цярпеньні! Схавай свае твар і імя у заценьні, Ачысьці душу ад пыхлівых прагненьняў, Дай сэрца таму, хто ў ім мае патрэбу, Хай стане яно для галоднага хлебам. Чаго ж ты марудзіш, даволі, сьпяшайся! Нібы да Хрыста ты бяжыш, не спыняйся! Дзе ж ён, хто ў нястачы, хто хворы душою? Сьпяшайся, то брат твой, ён побач з табою.
Вельмi цудоўна. Дзякуй! З павагай.